ByBeer.info НОВОСТИ: КАМПАНІЯ «ЛІДСКАЕ ПІВА» ВЫПУСЦІЛА ДРУГІ ГАТУНАК З СЕРЫІ МЕНСКАЕ
Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
В Минске состоялся финал конкурса Lidskoe Beer Master.
Вот уже четвертый год “Лидский пивзавод” проводит конкурс среди барменов на лучший пивной коктейль. В этот раз финал конкурса прошел в рестобаре “Тише мыши”. В финальную часть конкурса попало 15 претендентов. Были среди них и те кто участвует (и зани... Читать полностью>>
A-Fest уже в эту субботу - полная программа
11 августа в Лошицком парке в третий раз пройдет европейский фестиваль пива и еды A-Fest. В этом году на крупнейшем бесплатном оупен-эйре лета выступят британка Софи Эллис-Бекстор и француз Янн Десталь (участник Modjo). На фестивале впервые в стране ... Читать полностью>>
Поделиться:
“Крыница” дюбель – продолжение пивной карты.
Чтобы описать новое беларусское пиво, находясь в центральной Европе, его еще надо там найти. Найти это конечно громко сказано, скорее дождаться когда кто-нибудь его привезет. И вот благодаря усилиям Александра Гребенника и Кирила Якимовица (владельца... Читать полностью>>
Фестиваль пива , музыки и еды в Лошицком парке

<<Назад

КАМПАНІЯ «ЛІДСКАЕ ПІВА» ВЫПУСЦІЛА ДРУГІ ГАТУНАК З СЕРЫІ МЕНСКАЕ

ААТ «Лідскае піва» прадстаўляе МЕНСКАЕ 1499 – другі гатунак з лімітаванай серыі МЕНСКАЕ, якая прысвечана 950-годдзю сталіцы. Новы прадукт прымеркаваны да важнай для Мінска падзеі – атрымання Магдэбургскага права, якое давала гораду паўнамоцтвы на самакіраванне.

Вялікі князь Літоўскі і кароль Польскі Аляксандр Ягелончык 14 сакавіка 1499 года дараваў жыхарам Менска грамату. Так горад стаў самастойнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай з асобным органам самакіравання, гербам, падатковай сістэмай і атрымаў статус цэнтра рамяства, гандлю і культуры.

МЕНСКАЕ 1499 гэта класічны светлы лагер. Піва нізавога браджэння з прыемным хмелевым водарам і мяккім смакам.

У аснове кампазіцыі этыкеткі, якая выканана ў выглядзе старажытнага вітража, – мініяцюры ключа і граматы як сімвалы свабоды горада і яго права на самакіраванне.

Мацунак новага гатунку – 4,2%. Масавая доля сухіх рэчываў – 10%. МЕНСКАЕ 1499 будзе выпускацца ў шкляной бутэльцы аб’ёмам 0,5 л. і ПЭТ-бутэльцы 1,0 л. Рэкамендаваная цана – 1,61 BYN за шкляную бутэльку, а таксама 2,73 BYN за ПЭТ-бутэльку.

Першая партыя новага прадукту пачне з’яўляцца на паліцах крамаў з 2 мая 2017 года.

posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:








RSS лента новостей