ByBeer.info НОВОСТИ: “Аліварыя” прадстаўляе спецыяльны гатунак піва “Калядны Цуд” да зімовых святаў
Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
“Лидское” выпустило пиво в честь столетия образования БНР.
Еще некоторое время назад “Лидское” в довольно резкой форме отказывала потребителям в переводе этикетки на беларусский. Но прошло немного времени и в след за переводом этикеток, последовали и другие шаги, такие как: перевод коммуникации с прессой на ... Читать полностью>>
Первый шаг к успешной карьере: «Оливария» анонсировала юбилейную программу стажировки «Жажда роста»
Пивоваренная компания «Оливария» представила пятую юбилейную программу стажировки «Жажда роста» в рамках Edutainment Day – встречи топ-менеджеров компании со студентами старших курсов и молодыми специалистами. Большинство гостей, пришедших на встречу... Читать полностью>>
Поделиться:
“Крыница” дюбель – продолжение пивной карты.
Чтобы описать новое беларусское пиво, находясь в центральной Европе, его еще надо там найти. Найти это конечно громко сказано, скорее дождаться когда кто-нибудь его привезет. И вот благодаря усилиям Александра Гребенника и Кирила Якимовица (владельца... Читать полностью>>
Фестиваль пива , музыки и еды в Лошицком парке

<<Назад

“Аліварыя” прадстаўляе спецыяльны гатунак піва “Калядны Цуд” да зімовых святаў

Піваварная кампанія “Аліварыя” падрыхтавала да Калядаў і Новага года спецыяльнае святочнае піва. “Аліварыя Калядны Цуд” – гэта новае цёмнае піва, зваранае для доўгіх зімовых вечароў. Новы гатунак характарызуецца прыглушанымі водарамі карамелі і ванілі, якія мякка пераходзяць у ноты кавы.

Карамельна-соладавае адценне новага цёмнага спецыяльнага піва з лёгкай хмелевай горыччу пакідае прыемны посмак халоднай кавы з водгукам калядных прыпраў: імбіру, карыцы і гваздзікі.

“Калядны сезон у беларусаў асацыюецца з цёплымі, утульнымі вечарамі ў сямейным асяроддзі, водарам духмяных спецый, кубкам гарачай кавы. Ідэальны вобраз сезонных святаў натхніў нашых півавараў на стварэнне новага зімовага гатунка піва “Аліварыя Калядны Цуд”. Куфаль цёмнага піва з нотамі кавы і карамельным посмакам падорыць калядны настрой, сагрэе пасля зімовых прагулак і святочнага шопінга”, ? кажа намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і развіццю бізнеса піваварнай кампаніі “Аліварыя” Ганна Губкіна.

Упершыню падобнае піва зварылі ў Велікабрытаніі. Каб атрымаць мяккі смак и водар, які бадзёрыць, півавары дадалі ў напой зерне кавы. Піва атрымалася лёгкім: крэпасць дасягала 4%, а кафеіну было роўна столькі, колькі ў кубачку кавы. “Аліварыя” спалучае лепшыя сусветныя трэнды і ў калядны сезон 2017 прадстаўляе навінку – “Калядны Цуд” з мяккім водарам кавы і карамельным посмакам.

Новы гатунак выпускаецца абмежаванай серыяй: піва прадаецца толькі ў пераднавагодні і навагодні перыяд. “Калядны Цуд” прадстаўлены ў шкляных бутэльках ёмістасцю 0,5 л. Рэкамендаваная цана на паліцы – 1 рубель 75 капеек.

posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:








RSS лента новостей