ByBeer.info НОВОСТИ: «Лідскае піва» агучыла вынікі работы за тры кварталы 2017 года.
Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
“Лидское” выпустило пиво в честь столетия образования БНР.
Еще некоторое время назад “Лидское” в довольно резкой форме отказывала потребителям в переводе этикетки на беларусский. Но прошло немного времени и в след за переводом этикеток, последовали и другие шаги, такие как: перевод коммуникации с прессой на ... Читать полностью>>
Первый шаг к успешной карьере: «Оливария» анонсировала юбилейную программу стажировки «Жажда роста»
Пивоваренная компания «Оливария» представила пятую юбилейную программу стажировки «Жажда роста» в рамках Edutainment Day – встречи топ-менеджеров компании со студентами старших курсов и молодыми специалистами. Большинство гостей, пришедших на встречу... Читать полностью>>
Поделиться:
“Крыница” дюбель – продолжение пивной карты.
Чтобы описать новое беларусское пиво, находясь в центральной Европе, его еще надо там найти. Найти это конечно громко сказано, скорее дождаться когда кто-нибудь его привезет. И вот благодаря усилиям Александра Гребенника и Кирила Якимовица (владельца... Читать полностью>>
Фестиваль пива , музыки и еды в Лошицком парке

<<Назад

«Лідскае піва» агучыла вынікі работы за тры кварталы 2017 года.

Катэгорыя «Піва»

За тры кварталы 2017 года ААТ «Лідскае піва» рэалізавала на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 68 632 тыс. л, што на 8,2 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэта сталася магчымым дзякуючы эфектыўнай стратэгіі продажаў і планаванню маркетынгавых актыўнасцей, а таксама запуску 9 піўных навінак за перыяд студзень-верасень 2017 года.

Паводле звестак БДХП, у катэгорыі «Піва» прадпрыемства, як і раней, уваходзіць у тройку лідараў па аб’ёмах продажаў, доля рынку за студзень-жнівень 2017 года складае 23,7 %.

«У цэлым, рынак беларускага піва са студзеня па жнівень 2017 года вырас на 10 %. Але мы не чакаем вялікага скачка да канца гэтага года. Па нашых прагнозах рост рынку будзе нязначным — у межах 2 %. Кампанія не можа ўплываць на знешнія ўмовы, але мы можам працаваць так, каб і далей нарошчваць аб’ёмы продажаў і заваёўваць беларускі і замежныя рынкі», — сказаў Аўдрыус Мікшыс, генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва».

Катэгорыя «Квас»

У катэгорыі «Квас» на рынку традыцыйна лідзіруе ААТ «Лідскае піва». Нягледзячы на агульнае падзенне рынку, прадпрыемству ўдалося захаваць станоўчыя тэмпы росту. Паводле даных Белстата, рынак беларускага квасу са студзеня па жнівень 2017 года паказаў -5,6 % да аналагічнага перыяду мінулага года. Падзенне рынку звязана з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я. Усяго было прададзена 39 717 тыс. л квасу.

За гэты ж перыяд сёлета ў катэгорыі «Квас» у ААТ «Лідскае піва» назіраецца прырост +6,2 %. Са студзеня па жнівень кампанія рэалізавала 25 283 тыс. л квасу. Доля рынка выросла с 56,6% до 63,7%. У 2017 годзе квас «Лідскі» прадстаўлены гатункамі «Лідскі Хлебны», «Лідскі Цёмны» і навінкай 2017 года — «Лідскі Лёгкі». Да канца года чакаецца выхад яшчэ адной навінкі.

Катэгорыя «Безалкагольныя напоі»

У катэгорыі «Безалкагольныя напоі» «Лідскае піва» нарасціла долю на 3,5 % — да 16,6 % з наступнымі прадуктамі: безалкагольныя газаваныя напоі, квас, сокаўтрымальныя і энергетычныя напоі. Паводле звестак БДХП, агульны аб’ём продажаў кампаніі за студзень-жнівень 2017 года ў натуральным выражэнні склаў 44 551 тыс. л напояў.

Экспартныя паказчыкі

Агульны тэмп прыросту за тры кварталы 2017 года па экспарце прадукцыі ў катэгорыях «Піва» і «Квас» склаў +0,8 %. Продажы ў катэгорыі «Піва» выраслі на 17,4 % у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. За тры кварталы было прададзена 12 398 тыс. л піва. Лідарам па адгрузках застаецца катэгорыя «Квас». Са студзеня па верасень кампанія прадала 16 808 тыс. л квасу.

Асноўным экспартным рынкам збыту для кампаніі застаецца Расія. Працягваецца супрацоўніцтва з Германіяй і Польшчай. У 2016 годзе былі пастаўленыя пробныя партыі ў Славакію, Чэхію і Венгрыю, а таксама ў Ізраіль і Балгарыю. У 2017 годзе ААТ «Лідскае піва» працягнула супрацоўніцтва з гэтымі краінамі, новымі партнёрамі сталі Грузія, Арменія, Азербайджан.

У 2017 годзе ААТ «Лідскае піва» ў чарговы раз правяло «LIDBEER. Фестываль хмелю, соладу і вады», на які прыехала больш за 120 000 чалавек. На фестывалі было прададзена каля 100 000 кубкаў піва і 24 800 літраў напояў. Сярод іншых штогадовых буйных КСА-праектаў ААТ «Лідскае піва»: прафесійны конкурс бармэнаў «Lidskae Beer Master» і сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва ў падтрымку беларускай мовы — «Агульная дыктоўка».

Самая галоўная ўзнагарода ў гэтым годзе — яшчэ адзін залаты медаль і Гран-Пры конкурса «International Beer Challenge» ў катэгорыі «Пшанічнае піва». Перамогу ў прэстыжным прафесійным конкурсе кампаніі прынёс гатунак «ЛІДСКАЕ Пшанічнае Светлае»

posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:








RSS лента новостей