Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
“Лидское” выпустило пиво в честь столетия образования БНР.
Еще некоторое время назад “Лидское” в довольно резкой форме отказывала потребителям в переводе этикетки на беларусский. Но прошло немного времени и в след за переводом этикеток, последовали и другие шаги, такие как: перевод коммуникации с прессой на ... Читать полностью>>
Первый шаг к успешной карьере: «Оливария» анонсировала юбилейную программу стажировки «Жажда роста»
Пивоваренная компания «Оливария» представила пятую юбилейную программу стажировки «Жажда роста» в рамках Edutainment Day – встречи топ-менеджеров компании со студентами старших курсов и молодыми специалистами. Большинство гостей, пришедших на встречу... Читать полностью>>
Поделиться:
“Крыница” дюбель – продолжение пивной карты.
Чтобы описать новое беларусское пиво, находясь в центральной Европе, его еще надо там найти. Найти это конечно громко сказано, скорее дождаться когда кто-нибудь его привезет. И вот благодаря усилиям Александра Гребенника и Кирила Якимовица (владельца... Читать полностью>>
Аливария "А-Фест" 2016
Фестиваль пива , музыки и еды в Лошицком парке

<<Назад

"Лідскае" зварыла новае ЛІДСКАЕ Зімовае

З 3 лістапада ў флагманскай лінейцы лідскага піўзавода з'явіцца сезонная навінка – піва ЛІДСКАЕ Зімовае. Упершыню піва пад такой назвай было прадстаўлена ў 2016 годзе як спецыяльны зімовы гатунак, звараны абмежаванай партыяй да навагодніх святаў. У гэтым годзе гатунак вярнуўся ў асартымент з традыцыйнай назвай, але абноўленай рэцэптурай. У гэты раз спажыўцы змогуць ацаніць ЛІДСКАЕ Зімовае з яркім смакам і водарам кардамону.

ЛІДСКАЕ Зімовае – спецыяльнае цёмнае піва нізавога браджэння. Экстракт кардамону (натуральная выцяжка з насення спецыі), дададзены ў піва на этапе фільтрацыі, і карамельны солад надаюць піву тонкую, але выразную вастрыню, узмацняючы яго аксаміцістыя ноты.

У дызайне ЛІДСКАЕ Зімовае назіраецца пераемнасць стылістыкі: як і ў 2016-м годзе, этыкетка выканана з фальгіраванай паперы, на цёмным фоне размешчаны сілуэты заснежаных зімовых дамоў і арнаменты, якія нагадваюць гірлянды. У гэтым годзе на калье адгадваецца галоўны атрыбут зімовых святаў – прыбраная навагодняя ёлка.

Мацунак навінкі – 5%. Масавая доля сухіх рэчываў – 12,5 адсоткаў. Горыч прадукту складае 15-18 IBU, каляровасць – 75 EBC. Рэкамендаваная тэмпература ўжывання ЛІДСКАЕ Зімовае – +12-14 °C. Зімовы гатунак ад «Лідскага піва» можа стаць і асновай для гарачых кактэйляў тыпу грог.

Навінка будзе прадстаўлена ў продажы лімітаваных партыяй – 160 000 літраў – на працягу зімовага сезону. Рэкамендаваная цана на паліцах крам – 1,86 рублёў за бутэльку ў шкле 0,5 літра.

ЛІДСКАЕ Зімовае – 10-я піўная навінка ад лідскага завода ў 2017 годзе.

Даведка:

Завод ААТ «Лідскае піва» –– найстарэйшая з бесперапынна дзеючых піваварных вытворчасцей Рэспублікі Беларусь, заснаваная ў 1876 годзе лідскім мешчанінам Носелем Пупко. У гэтым жа годзе была звараная першая партыя піва. З 1920 года завод пачаў вырабляць квас, з 1937 – газаваныя напоі. Пачынаючы з 1998 года, завод першым у рэспубліцы пачаў разліваць піва ў кегі. У 2016 годзе прадпрыемства адзначыла 140-годдзе.


posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2017 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей