p { margin-bottom: 0.1in; direction: ltr; line-height: 120%; te" /> ByBeer.info НОВОСТИ: Лідскія півавары прадставілі 2 навінкі ў крафтавай серыі «Калекцыя майстра»
Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
В Минске состоялся финал конкурса Lidskoe Beer Master.
Вот уже четвертый год “Лидский пивзавод” проводит конкурс среди барменов на лучший пивной коктейль. В этот раз финал конкурса прошел в рестобаре “Тише мыши”. В финальную часть конкурса попало 15 претендентов. Были среди них и те кто участвует (и зани... Читать полностью>>
Чех побил рекорд алкогольного опьянения: 8,83 промилле
Врачи больницы в Крнове (Брунтальский район) обнаружили в крови пациента 8,83 ПРОМИЛЛЕ алкоголя, это новый чешский рекорд. Как сообщает сайт Lidovky.cz [https://www.lidovky.cz/domov/houbar-z-ostravska-mel-v-krvi-8-83-promile-alkoholu-je-novym-ceskym... Читать полностью>>
Поделиться:
“Крыница” дюбель – продолжение пивной карты.
Чтобы описать новое беларусское пиво, находясь в центральной Европе, его еще надо там найти. Найти это конечно громко сказано, скорее дождаться когда кто-нибудь его привезет. И вот благодаря усилиям Александра Гребенника и Кирила Якимовица (владельца... Читать полностью>>
Аливария "А-Фест" 2016
Фестиваль пива , музыки и еды в Лошицком парке

<<Назад

Лідскія півавары прадставілі 2 навінкі ў крафтавай серыі «Калекцыя майстра»

ААТ «Лідскае піва» прадставіла 2 навінкі ў крафтавай серыі «Калекцыя Майстра» – цёмнае піва «Imperial Porter» і абноўленую версію імбірнага піва «Ginger Beer». Папулярныя брытанскія гатункі зварыў галоўны півавар кампаніі Алег Малахаў.

«Imperial Porter» (ад англ. – «імперскі портар») – цёмнае піва з высокім утрыманнем алкаголю і алеістай шчыльнай структурай. Гэты стыль піва паходзіць ад традыцыйнага портара – гатунку, упершыню зваранага англійскім піваварам Ральфам Харвудам у першай палове XVIII стагоддзя ў Лондане. Класічны портар вырабляўся ў якасці заменніка элю для работнікаў цяжкай працы.

Лічыцца, што прыстаўка «імперскі» з'явілася ў гатунку тады, калі портар, які экспартаваўся з Англіі, набыў папулярнасць пры расійскім імператарскім двары. Акрамя славутай назвы гатунак атрымаў і своеасаблівую рэцэптуру: імперскі портар адрозніваўся ад класічнага выкарыстаннем дражджэй нізавога браджэння, высокім утрыманнем алкаголю (вышэй за 7 %) і мінімальным выкарыстаннем хмелю. Паводле легенды, на пачатку XX стагоддзя рэцэпт імперскага портара ў Расіі быў згублены, аднак англійскія півавары захавалі яго і працягнулі піўную традыцыю.

«Ginger Beer» (ад англ. – «імбірнае піва») – спецыяльны гатунак светлага піва, звараны з даданнем натуральнага імбіру, які надае піву прыемны водар і пікантную вастрыню. Шырока распаўсюджаны ў Англіі, ЗША і Германіі – там яго называюць «імбірным элем». Гатунак з'явіўся ў серыі «Калекцыя Майстра» ў 2016 годзе. Па шматлікіх просьбах спажыўцоў быў вернуты ў серыю з абноўленай рэцэптурай.

«”Imperial Porter” як стыль піва практычна адсутнічае на беларускім рынку. Гэты гатунак досыць спецыфічны з прычыны высокага мацунку, аднак наша кампанія даўно хацела прадставіць падобнае цёмнае піва, у якім прысутнічае збалансаванасць алкаголю і карамельна-смажаных саладоў, – пракаментаваў галоўны півавар кампаніі «Лідскае піва» Алег Малахаў. – Імбірнае піва, наадварот, знаёмае гурманам, але да мінулага года не было шырока вядомае беларускім спажыўцам. У 2016 годзе “Ginger Beer” з "Калекцыі Майстра" быў добра сустрэты спажыўцамі. Таму сёлета зімой мы вырашылі вярнуць імбірны гатунак у сезонны асартымент, узбагаціўшы рэцэптуру піва дадатковымі інгрэдыентамі».

«Imperial Porter» з «Калекцыі Майстра» – цёмны гатунак піва, звараны з выкарыстаннем дражджэй нізавога браджэння, якія ў поўнай меры даюць раскрыцца смаку і водару соладу і хмелю. Акрамя светлага і карамельнага ячменнага соладу ў прадукце выкарыстаны солад «Chateau Chocolat», які надаў піву выяўленыя ноты падсмажаных арэхаў. Солад «Chateau Black» дадаў гатунку даўкі смак з дымнымі нотамі. Утрыманне алкаголю ў піве не меншае за 8,5 %. Масавая доля сухіх рэчываў – 21 %.

«Ginger Beer» з «Калекцыі Майстра» – лагер, звараны з даданнем імбіру і перцу чылі. Гэтыя інгрэдыенты надаюць піву яркі водар з прыемнай вастрынёй і выражаны сагравальны эфект. Падчас гатавання выкарыстоўваліся натуральныя дрожджы, хмель, солад, ачышчаная артэзіянская вада. Дзякуючы абноўленай рэцэптуры версія «Ginger Beer» 2017 года адрозніваецца больш багатым смакам, павышанай шчыльнасцю (13 %) і большым мацункам (5,3 %).

«"Лідскае піва" – кампанія, што арганічна спалучае беларускія традыцыі і еўрапейскія інавацыі. Мы лічым важным знаёміць спажыўцоў з сусветнымі піўнымі трэндамі і культурай піцця, менавіта таму "Калекцыя Майстра" працягвае эксперыментаваць, – адзначыў генеральны дырэктар ААТ “Лідскае піва” Аўдрыус Мікшыс. – Будучы найстарэйшым з бесперапынна дзеючых піваварных прадпрыемстваў краіны, мы накіроўваем увесь свой 140-гадовы вопыт на вытворчасць гатункаў, вартых увагі самых патрабавальных спажыўцоў. З пачатку 2017 года кампанія прэзентавала больш за 10 піўных навінак, кожная з якіх знайшла прыхільнікаў і заняла сваё месца ў прадуктовым партфелі».

Навінкі паступяць у продаж 8 лістапада 2017 года і будуць прадстаўленыя ў гандлёвых кропках з лістапада па люты. Рэкамендаваная цана «Imperial Porter» 1,93 руб. і 2,45 руб. за бутэлькі аб'ёмам 0,33 л і 0,5 л адпаведна. Рэкамендаваная цана «Ginger Beer» 1,60 руб. і 2,03 руб. за бутэлькі аналагічнага аб'ёму.

Даведка:

Пачынаючы з 2014 года «Лідскае піва» выпусціла 10 гатункаў у рамках серыі калекцыйнага крафтавага піва пад агульнай назвай «Калекцыя Майстра» (раней – «Коллекция Пивовара»). У стварэнні гэтай серыі півавары выкарыстоўваюць традыцыйныя інгрэдыенты і эксперыментуюць з цікавымі нетыповымі кампанентамі для паглыблення смаку.

З моманту запуску серыі ад лідскіх півавараў беларусы змаглі пашырыць веды пра піўную культуру і традыцыі броварства дзякуючы гатункам «Вечар у Бруге», «Swiss Black», «Australian Bitter», «Jim Beer», «Фрамбуа», «IPA», «Ginger Beer», «American Black Ale». «Калекцыя Майстра» ад «Лідскага піва» цалкам адпавядае стылістыцы сучасных крафтавых гатункаў.

Алег Малахаў – галоўны півавар прадпрыемства «Лідскае піва». Працуе ў кампаніі ўжо 13 гадоў. Паспяхова прайшоў курс навучання ў нямецкім Навукова-даследчым інстытуце броварства ў Берліне (VLB). Аўтар крафтавых гатункаў «Australian Bitter», «IPA», «Ginger Beer», «American Black Ale», выпушчаных лідскім броварам.


posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2018 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей