Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
Шпицберген. Про пиво на краю света.
Шпицберген – остров в Баренцовом море. Настоящий край света, каким его все представляют. Норвежская территория, которая с 1920 года, находится в особом статусе. На острове свою хозяйственную деятельность может вести любое государство, соответствующий... Читать полностью>>
«Бобруйский бровар» завоевал три медали на международном конкурсе «Пиво – 2019» в Сочи
ПРОДУКЦИЯ ЗАО «БОБРУЙСКИЙ БРОВАР» ЗАВОЕВАЛА ТРИ МЕДАЛИ НА КОНКУРСЕ XXVIII МЕЖДУНАРОДНОГО СПЕЦИАЛИЗИРОВАННОГО ФОРУМА «ПИВО – 2019» В СОЧИ. ПИВО «РЕЧИЦКОЕ» ОТМЕЧЕНО ЗОЛОТОЙ И СЕРЕБРЯНОЙ МЕДАЛЯМИ, А ПИВО «БОБРОВ» — ЗОЛОТОЙ МЕДАЛЬЮ.     «Пиво – 2019» —... Читать полностью>>
Поделиться:
Приключения "Алiварыя Багемскае" в Богемии
Аливария, поддержав тренд на восстановление исторических пивных вкусов, выпустило "Багемскае". Ведь именно "Багемия" назывался пивзавод при Кароле Яне Чапском - самом известным из владельцев завода.   Продегустировав данное пиво приходит осознания чт... Читать полностью>>
Velkepopovicky Kozel
Velke Popovicky Pivovvar - родина всемирноизвестного темного козла. Экскурсия по пивоварни и главный пивовар - козел Олда

<<Назад

У Мінску прайшоў паўфінал конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER


20 сакавіка ў гасцінічным комплексе «Прэзідэнт-Гатэль» адбыўся паўфінал рэспубліканскага прафесійнага конкурсу бармэнаў LIDSKAE BEER MASTER 2018. Арганізатарам ў чацвёрты раз выступіла кампанія «Лідскае піва», падтрымку конкурсу аказала школа бартэндынгу Splash&Dash


Паўфіналу конкурсу папярэднічаў завочны адборачны тур, які праходзіў з 25 лютага па 16 сакавіка. Для ўдзелу ў адборы канкурсантам бармэнам ва ўзросце ад 19 гадоў з досведам працы не менш за 6-ці месяцаў — неабходна было зарэгістравацца на сайце lidskаe.by. Па выніках адборачнага тура ў паўфінал прайшлі 93 чалавекі.


У рамках паўфіналу Алег Малахаў, галоўны півавар «Лідскага піва», пазнаёміў удзельнікаў конкурсу з новым гатункам Australian Light Lager з крафтавай серыі «Калекцыя Майстра». Пасля прэзентацыі для вызначэння складу фіналістаў адбылася адзнака тэарэтычных ведаў бармэнаў на працягу 20-ці хвілін канкурсанты выконвалі тэставыя заданні, сярод якіх былі і пытанні аб крафтавай навінцы.


«Лідскае піва» прытрымліваецца прынцыпаў еўрапейскай культуры спажывання слабаалкагольных напояў. Для нас важна не толькі знаёміць спажыўцоў з цікавымі прадуктамі, але і перадаваць грамадскасці свой больш чым 140-гадовы досвед вытворчасці піва і напояў, развіваць у шырокіх колах традыцыі культуры піцця. Мы рады, што конкурс LIDSKAE BEER MASTER сфармаваўся ў асобную нефармальную экспертную пляцоўку, дзе таленавітыя бартэндэры могуць набыць новыя веды аб піве, даведацца пра апошнія трэнды і інавацыйныя падыходы ў броварстве. Ужо чацвёрты год запар конкурс аб'ядноўвае прафесіяналаў барнай індустрыі, натхняе іх на творчыя эксперыменты з піўнымі кактэйлямі, тым самым развіваючы і густ беларускіх спажыўцоў», адзначыў галоўны півавар кампаніі «Лідскае піва» Алег Малахаў.


У фінал конкурсу пройдуць 15 бармэнаў, якія набяруць максімальную колькасць балаў. Імёны фіналістаў стануць вядомыя 22 сакавіка, пасля апублікавання на афіцыйным сайце кампаніі «Лідскае піва». На працягу наступных 3-х тыдняў яны будуць ствараць аўтарскі кактэйль на аснове Australian Light Lager. 18 красавіка фіналісты прэзентуюць вынікі сваёй працы дэгустацыйнаму, тэхнічнаму і спецыяльнаму журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі СМІ і блогер-суполкі. Прызавы фонд конкурсу LIDSKAE BEER MASTER 2018 складзе 6 400 беларускіх рублёў.




posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2019 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей