Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
Шпицберген. Про пиво на краю света.
Шпицберген – остров в Баренцовом море. Настоящий край света, каким его все представляют. Норвежская территория, которая с 1920 года, находится в особом статусе. На острове свою хозяйственную деятельность может вести любое государство, соответствующий... Читать полностью>>
«Бобруйский бровар» завоевал три медали на международном конкурсе «Пиво – 2019» в Сочи
ПРОДУКЦИЯ ЗАО «БОБРУЙСКИЙ БРОВАР» ЗАВОЕВАЛА ТРИ МЕДАЛИ НА КОНКУРСЕ XXVIII МЕЖДУНАРОДНОГО СПЕЦИАЛИЗИРОВАННОГО ФОРУМА «ПИВО – 2019» В СОЧИ. ПИВО «РЕЧИЦКОЕ» ОТМЕЧЕНО ЗОЛОТОЙ И СЕРЕБРЯНОЙ МЕДАЛЯМИ, А ПИВО «БОБРОВ» — ЗОЛОТОЙ МЕДАЛЬЮ.     «Пиво – 2019» —... Читать полностью>>
Поделиться:
Приключения "Алiварыя Багемскае" в Богемии
Аливария, поддержав тренд на восстановление исторических пивных вкусов, выпустило "Багемскае". Ведь именно "Багемия" назывался пивзавод при Кароле Яне Чапском - самом известным из владельцев завода.   Продегустировав данное пиво приходит осознания чт... Читать полностью>>
Velkepopovicky Kozel
Velke Popovicky Pivovvar - родина всемирноизвестного темного козла. Экскурсия по пивоварни и главный пивовар - козел Олда

<<Назад

«Лідскае піва» пачынае продажы новага гатунку KORONET BROWN ALE

З 5 красавіка кампанія «Лідскае піва» пачынае продажы новага гатунку ў лінейцы KORONET KORONET BROWN ALE.

Навінка ад лідскіх півавараў бярэ пачатак ад папулярнага ў XVIII стагоддзі ангельскага піва. У XIX стагоддзі карычневы эль як гатунак практычна знік з поля зроку з прычыны дарагоўлі цёмнага соладу, зноў ён быў адроджаны толькі ў канцы стагоддзя. З 1920-х гадоў карычневы эль атрымаў шырокае распаўсюджанне не толькі ў Англіі, але і ў іншых краінах.



Пры вытворчасці KORONET BROWN ALE выкарыстоўваецца тэхналогія верхавога браджэння дрожджаў, якая характэрна для класічных брытанскіх эляў.

KORONET BROWN ALE мае мацунак 4,7%, горыч 8-12 IBU. Масавая доля сухіх рэчываў у пачатковым сусле 10,5%. Хмель East Kent Goldings, які традыцыйна выкарыстоўваецца ў вытворчасці англійскіх эляў, надае смаку новага гатунку лёгкую, але прыкметную гарчынку. Адметная рыса KORONET BROWN ALE адчувальны карамельны смак з ноткамі бісквіта або падсмажанага тоста. Прадукт мае саладкаваты водар з нотамі шакаладу і арэхаў. Адметны смак прадукту ствараецца за кошт спалучэння саладоў Chateau Chocolat і Chateau Black. У KORONET BROWN ALE цёмны, бліжэй да карычневага колер, што адпавядае колеру традыцыйнага ангельскага карычневага элю. Каляровасць прадукту 40-50 ЕВС.

«Лінейка KORONET мае запраўды брытанскі характар, які падкрэслівае не толькі асаблівая форма бутэлькі, але і асартымент прадстаўленых гатункаў. Англія знакамітая элямі, таму мы вырашылі дапоўніць лінейку папулярным для гэтай краіны півам верхавога браджэння. Мы рады, што маем магчымасць знаёміць беларусаў з нехарактэрным для беларускага рынку гатункам, тым самым павышаючы культуру піцця. Упэўненыя, што багатая гісторыя і моцныя традыцыі броварства, уласцівыя Англіі і увасобленыя ў KORONET BROWN ALE, прыцягнуць увагу не толькі піўных гурманаў знатакоў цёмных гатункаў піва, але і шырокае кола спажыўцоў», адзначыў галоўны півавар кампаніі« Лідскае піва» Алег Малахаў.

Прадукт ўводзіцца ў асартымент на пастаяннай аснове і будзе прадстаўлены ў фармаце каралеўскай пінты: шкляная бутэлька 0,568 л. Дызайн KORONET BROWN ALE выкананы ў брытанскай стылістыцы і з'яўляецца лагічным працягам усёй лінейкі KORONET. Спалучэнне гарчычнага і сіняга колераў дапаможа зрабіць навінку прыкметнай для спажыўцоў.

Кошт прадукту будзе аналагічным іншым гатункам у лінейцы KORONET

posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2019 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей