Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
В Минске состоялся финал конкурса Lidskoe Beer Master.
Вот уже четвертый год “Лидский пивзавод” проводит конкурс среди барменов на лучший пивной коктейль. В этот раз финал конкурса прошел в рестобаре “Тише мыши”. В финальную часть конкурса попало 15 претендентов. Были среди них и те кто участвует (и зани... Читать полностью>>
A-Fest уже в эту субботу - полная программа
11 августа в Лошицком парке в третий раз пройдет европейский фестиваль пива и еды A-Fest. В этом году на крупнейшем бесплатном оупен-эйре лета выступят британка Софи Эллис-Бекстор и француз Янн Десталь (участник Modjo). На фестивале впервые в стране ... Читать полностью>>
Поделиться:
“Крыница” дюбель – продолжение пивной карты.
Чтобы описать новое беларусское пиво, находясь в центральной Европе, его еще надо там найти. Найти это конечно громко сказано, скорее дождаться когда кто-нибудь его привезет. И вот благодаря усилиям Александра Гребенника и Кирила Якимовица (владельца... Читать полностью>>
Аливария "А-Фест" 2016
Фестиваль пива , музыки и еды в Лошицком парке

<<Назад

«Лідскае піва» выпусціла новы светлы лагер

Напярэдадні летняга сезону кампанія «Лідскае піва» выпусціла адмысловую піўную навінку. З 28 красавіка ў гандлёвых кропках па ўсёй краіне пачне з'яўляцца светлы лагер ЛІДСКАЕ. Новы гатунак ўзначаліць аднайменную лінейку, якая з'яўляецца ключавым піўным брэндам лідскага піўзавода.

Менавіта таму навінка прытрымліваецца кананічнага для светлых лагераў закона «аб чысціні броварства». Збалансаваны смак і водар піва ЛІДСКАЕ ствараецца за кошт асаблівай прапорцыі класічных піўных інгрэдыентаў.

Гатунак ЛІДСКАЕ атрымаў ўмераны мацунак (4,6%), мяккі смак і тонкі хмелевы водар. Масавая доля сухіх рэчываў у пачатковым сусле 10,4%.

Ідэйную аснову піва ЛІДСКАЕ заклалі каштоўнасці кампаніі, сярод якіх бескампрамісная якасць прадукцыі, пазітыўнасць і адкрытасць. Слоганам «Шануем цеплыню адносін!» кампанія адзначыла цесную сувязь са спажыўцамі, якая на працягу дзесяцігоддзяў дазваляе лідскім піваварам ствараць запатрабаваныя прадукты.

Яркі, кантрасны дызайн пакавання падкрэслівае галоўную ролю навінкі ў лінейцы. У афармленні піва ЛІДСКАЕ пераважаюць залаціста-бурштынавыя адценні. Бурштынавы колер асноўны брэндавы колер ЛІДСКАЕ адсылае да традыцыйнага колера піва. Кампазіцыйную аснову этыкеткі складае лагатып кампаніі, а таксама ілюстрацыя старога будынка завода. Такое спалучэнне сімвалізуе клапатлівыя адносіны да гісторыі брэнда, які пачынаўся з невялікага сямейнага прадпрыемства, прытрымліванне шматвяковых традыцый піваварства, а таксама цесную сувязь з мінулым утульнага беларускага горада Ліда.

Піва ЛІДСКАЕ ўводзіцца асартымент на пастаяннай аснове і будзе прадстаўлена ў папулярных спажывецкіх фарматах як у шкляной, так і ў ПЭТ-бутэльцы карычневага колеру, які дазваляе лепш захоўваць смакавыя якасці піва. З канца траўня гатунак будзе даступны і ў разліве. Рэкамендаваная цана на паліцах гандлёвых кропак за шкляную бутэльку складзе 1,65 BYN, за ПЭТ-бутэльку 2,75 BYN (1 л), 3,95 BYN (1,5 л), 4,93 BYN (2 л).

posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2018 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей