Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
В Минске состоялся финал конкурса Lidskoe Beer Master.
Вот уже четвертый год “Лидский пивзавод” проводит конкурс среди барменов на лучший пивной коктейль. В этот раз финал конкурса прошел в рестобаре “Тише мыши”. В финальную часть конкурса попало 15 претендентов. Были среди них и те кто участвует (и зани... Читать полностью>>
Чех побил рекорд алкогольного опьянения: 8,83 промилле
Врачи больницы в Крнове (Брунтальский район) обнаружили в крови пациента 8,83 ПРОМИЛЛЕ алкоголя, это новый чешский рекорд. Как сообщает сайт Lidovky.cz [https://www.lidovky.cz/domov/houbar-z-ostravska-mel-v-krvi-8-83-promile-alkoholu-je-novym-ceskym... Читать полностью>>
Поделиться:
“Крыница” дюбель – продолжение пивной карты.
Чтобы описать новое беларусское пиво, находясь в центральной Европе, его еще надо там найти. Найти это конечно громко сказано, скорее дождаться когда кто-нибудь его привезет. И вот благодаря усилиям Александра Гребенника и Кирила Якимовица (владельца... Читать полностью>>
Аливария "А-Фест" 2016
Фестиваль пива , музыки и еды в Лошицком парке

<<Назад

"Воплi вiдаплясава" i "Ленiнград" - 8 верасня ў Лiдзе пройдзе LIDBEER

Чацвёрты раз у Лідзе пройдзе ўпадабаны тысячамі беларусаў фестываль хмелю, соладу і вады LIDBEER. Гасцей чакае вялікі разнастайны фудкорт, розныя забавы і квэсты, выступленні вулічных артыстаў і маладых музыкантаў, а таксама гала-канцэрт адных з лепшых музыкантаў сучаснасці.

LIDBEER не парушае традыцый, таму зноў на галоўнай сцэне выступяць рок-гурты з Беларусі, Расіі і Украіны: ЧуVство Полета, Nizkiz, Animal Джаz, Воплі Відоплясова. Хэдлайнерам канцэрта стане групоўка Ленинград, якая ўпершыню за некалькі гадоў пацешыць беларусаў адкрытым фарматам выступлення.


Камфорт гледачоў – на першым месцы

LIDBEER-2017 запомніўся наведвальнікам фестывалю не толькі гучнымі музычнымі імёнамі, але і якаснай арганізацыяй. Сёлета арганізатары таксама ўдзяляюць шмат увагі камфорту гледачоў і сочаць за якасцю паслуг.

Так, плануецца змяніць размяшчэнне фестывальных зон, каб аптымізаваць пешаходныя плыні. Павялічаная колькасць кропак фудкорта дазволіць зменшыць час чакання заказу. З’явяцца і дадатковыя зоны адпачынку: усе жадаючыя змогуць зручна размясціцца каля муроў замка ці на набярэжнай ракі Лідзейкі.

Упадабаны многімі фанатамі фестывальнага руху палаткавы гарадок фармату all inclusive (з магчымасцю не толькі заняць месца для начлегу, але і ўзяць у арэнду палатку ці спальны мяшок) застанецца.

Фестывальныя пляцоўкі пачнуць работу ў 10:00, што дазволіць гасцям свята паспець не толькі паўдзельнічаць ва ўсіх забавах, але і паглядзець усе славутыя мясціны горада. Канцэртная праграма на вялікай сцэне пачнецца ў 17:30.

Асаблівая атмасфера

LIDBEER славіцца адмысловай атмасферай драйву і весялосці, прыязнасці і адкрытасці. На адзін дзень сталіца беларускага броварства Ліда ператворыцца ў сапраўдны горад-фестываль. Цёплай атмасферы будзе спрыяць і адно з галоўных новаўвядзенняў леташняга open-air: LIDBEER-2018 працягне размаўляць па-беларуску.

Абноўлены фармат камунікацыі атрымаў станоўчыя водгукі ад гасцей мерапрыемства. Арганізатар фестывалю – кампанія «Лідскае піва» - адзін з буйнейшых піваварных заводаў Беларусі, ужо два гады размаўляе са спажыўцамі па-беларуску і ажыццяўляе праекты па падтрымцы роднай мовы і культуры. Сёлетні LIDBEER пацешыць новымі забавамі і пацехамі ў беларускім нацыянальным стылі.

Дарэчы, завод «Лідскае піва» зноў адчыніць дзверы для гасцей свята. У дзень фестывалю наведвальнікі змогуць запісацца на бясплатную экскурсію па вытворчасці і даведацца пра гісторыю бровара, які бесперапынна працуе з 1876 года. Колькаць экскурсійных груп абмежавана!

Сумленны інтэрактыў

Інтэрактыўны фармат фестывалю захаваецца, але будзе крыху зменены. Праз сайт lidbeer.by любы таленавіты музыкант ці калектыў, майстар-рамеснік або кампанія-прадстаўнік грамадскага харавання можа падаць заяўку і прыняць удзел у арганізацыі вялікага свята. Аднак, каб аддаць голас за каго-небудзь з прэтэндэнтаў, наведвальнікам сайта трэба будзе прайсці паўнавартасную рэгістрацыю. Такім чынам арганізатары плануюць забяспечыць больш празрыстую сістэму галасавання і засцерагчы ўдзельнікаў ад накрутак.

Заяўкі прымаюцца з 18 чэрвеня па 6 ліпеня 2018 года, а галасаванне пачнецца 9 ліпеня і скончыцца 31 ліпеня 2018 года. Пераможца галасавання сярод маладых музычных калектываў атрымае магчымасць адкрыць канцэрт на галоўнай сцэне на LIDBEER-2019.

Круты гала-канцэрт па дэмакратычнай цане

На тэрыторыі гала-канцэрта будзе працаваць асобны фудкорт і будуць ладзіцца розныя забавы. Увечары адбудзецца галоўная падзея open-air – гучны канцэрт з удзелам яскравых рок-калектываў Беларусі, Расіі і Украіны. На адной сцэне выступяць ЧуVство Полёта, Nizkiz, Animal Джаz, Воплі Відоплясова. Кульмінацыяй канцэрта стане выступленне групоўкі Ленинград.

Стартавы кошт уваходных квіткоў – 25 беларускіх рублёў за квіток. Колькаць квіткоў па спецыяльнай цане абмежавана. ( Набыць квiток без камiссii можна на афiцыйнам сайце lidbeer.by)

Штогод галоўнай праблемай фэста з'яўляцца транспарт з iншых гарадоў. Цi вырашаць гэту праблему праблему арганiзатары ў гэтым годзе, пабачым.


posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2018 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей