Статья целиком   Табличный вид   Полный список

<<Предыдущая статья      Следующая статья>>   

Город: Мінск
2014-10-31 11:00:00

Як “Аліварыя” нас у тэатр вадзіла.

У гэтым годзе у “Аліварыі” надта багаты на адметныя мерапрыемства. Спачатку яна дабраахвотна выступіла спонсарам з'езда калекцыянераў піўной атрыбутыкі у Мінску, пототым давольна эффектна прызентава новы юбілейны гатунак, ушанавала памяць Чапскага, адкрыццем памятной дошкі на будынку мерапрыемства. І вось зараз, цэлая тэатральная прым'ера. Відавочна, што маркетынг на заводзе выйшаў на нейкі новы узровень. Няўпэнены з чым гэта звязана, але здаецца, што са сменай кіраўніцтва завода.

Але вернімся да тэатра. З дапамогай завода, у Санкт-Пецярбургу была знойдзена п'еса, якую ставілі на адкрыці Купалаўскага у дзевятнадцатым стагодзі. Яна была пастаўлена зноўку, і толькі на адзін вечар. Магчыма вы падумаеце, навошта нам гэтая п'еса, лепей бы піва смачнае зварылі. Так вось, забягая наперад скажу, што без новага гатунку не абыйшлося.

Што тычыцца самой п'есы яна выглядала троху нязвычна ў нашых сучасных рэаліях, але ў любым выпадку было вельмі цікава дакрануцца да гісторыі і адчуць сабе на стоню лет маладзейшым. Перад пачаткам быў паказан вельмі цікавы фільм пра жыцце Мінска ў тыя часы, і пра адметную ролю Чапскага, на пасту кіраўніка горада, троху разбаўленны гістарычнымі кадрамі з завода Карлсберг. Па заканчэннш, было паказана яшчэ некалькі кароценькіх нумароў, з рэпертуара тэатра, якія добра пасавалі да гэтага мерапрыемства. Нават выканалш песню “Маладое піва” якую на кружэлке “Я нарадзіўся Тут”. Выконвае Вольскі.

Ну а пасля нас запрсаілі у буфет. Дзе адбылася неафіцыйная частка мерапрыемства. Нажаль не было ніякай прамовы, пра новая піва, толькі дэгустацыя. Па адчуваннях, піва атрымалася добрае па смаку, але яму відавочна не хапае градуса. У “Калядным” піва ад аліварый усяго 4,8 адсотка алкаголю. У той час як побач і Літве ці ў Польшы, падобнае піва мае 6 ці нават 8 адсоткаў крэпасці. А так піва атрымалася вельмі цікавым. Добра, што зварылі не чаргаовы еўралагер прэміум класса, якімі так любяць ганарыцца некаторыя беларускія заводы.

Да і сам факт ушанавання беларускай гісторыі, беларускіх традыцый здаецца мне вельмі пазітыўным. І я з цікаўнасцю буду чакаць навінаў ад “Аліварыі” як у галіне броварства, так і у галіне грамадска -сацыяльнай актыўнасць. Дарэчы, новы гатунак ужо можна набыць у крамах, але паспяшыце, партыя абмежаваная. Усяго 24 тысяы бутэлек.



Як “Аліварыя” нас у тэатр вадзіла. align=


Просмотреть галерею фотографий к статье









Аліварія 
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13   14   15   16   17   18   19   20   21   22   23   24   25   26   27   28   29   30   31   32   33   34   35   36   37   38   39   40   41   
42   43   44   45   46   47   48   49   50   51   52   53   54   55   56   57   58   59   60   61   62   63   64   65   66   67   68   69   70   71   72   73   74   75   76   77   78   79   80   
81   82   83   84   85   86   87   88   89   90   91   92   93   94   95   96   97   98   99   100   101   102   103   104   105   106   107   108   109   110   111   112   113   114   115   116   117   118   119   
120   121   122   123   124   125   126   127   128   129   130   131   132   133   134   135   136   137   138   139   140   141   142   143   144   145   146   147   148   149   150   151   152   153   154   155   156   157   158   
159   160   161   162   163   164   165   166   167   168   169   170   171   172   173   174   175   176   
Copyright 2009-2017 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей