Bybeer.info-Піўныя гісторыі: все о пиве в Беларуси и за рубежом
Последние обновления
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
Журналисты "Таймс" насчитали в Праге более 50 пивоварен. Пробуем разобраться так ли это.
На сайте "Нью-Йорк  Таймс" вышел новый путеводитель "Прага за 36 часов".https://www.nytimes.com/interactive/2023/08/10/travel/things-to-do-prague.html [https://www.nytimes.com/interactive/2023/08/10/travel/things-to-do-prague.html]  Среди прочего там... Читать полностью>>
В Южной Корее было замечено мороженное Kozel
На Reddit опубликовали фотографию мороженого Kozel с корицей и карамелью, которое продается в Южной Корее. В комментариях пользователи отметили, что чешское пиво пользуется в стране огромной популярностью. Если верить одному из комментаторов, южнок... Читать полностью>>
Поделиться:
Zichovec Bloody Marry - Чехи научились в томатку
Обзоры пива я пишу раз в несколько лет. Но тут такой повод, что прямо аж захотелось. В Чехии сварили первый(массовый) томатный гозе. Справедливости ради, нескольколет назадбыла небольшая партия HelterSkelter Bloody Marry от эксперементаторской пивова... Читать полностью>>
Пивзавод "Svijany"
День открытых дверей на пивзаводе Svijany. Процес варки пива от варки и цеха брожения(пивоварня является крупнейшей в Чехии, где применяется открытое брожения). До цеха розлива.

<<Назад

Распрацаваны экскурсійны чат-бот па Лідзе, які знаёміць з гарадскімі таямніцамі

ААТ «Лідскае піва» ў сваёй афіцыйнай суполцы ў Facebook (https://www.facebook.com/lidskae/) запусціла чат-бота, які правядзе экскурсію па знакавых і цікавых месцах горада Ліды, у тым ліку – па лідскім бровары. Бот даступны для карыстальнікаў дэсктопнай версіі Facebook, на мабільных прыладах – праз прыкладанне Facebook Messenger.

Захаванне гістарычнай спадчыны Беларусі і традыцый броварства – адны з галоўных напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ААТ «Лідскае піва». У 2013 годзе была выдадзена кніга «Гісторыя лідскага бровара: з 1876 па 2012 гады», першае выданне якой прысвечана гісторыі станаўлення і развіцця броварства ў Лідзе (зараз рыхтуецца другое выданне). Менавіта яна і стала крыніцай «ведаў» бота-экскурсавода, які склаў займальны маршрут па горадзе і правядзе па ім кожнага зацікаўленага чытача.

Карыстальнікі Facebook змогуць кіраваць маршрутам, размаўляючы з ботам: такім чынам, для кожнага экcкурсія будзе асабістай. Але ўся яна складаецца з унікальных гістарычных фактаў, якія раскрываюць таямніцы горада і легендарныя падзеі ў жыцці «Лідскага піва» – старэйшага з дзеючых у Беларусі піўзаводаў.

Напрыклад, чат-бот пакажа піўныя этыкеткі, якім больш за сто год. Раскажа, як, дзякуючы бровару, у горадзе з’явілася першая тэлефонная лінія, і колькі тады жыло сямей з прозвішчам Пупко (прозвішча заснавальніка бровара).

Як і бровар, чат-бот размаўляе на беларускай мове і можа бясконца расказваць пра Ліду. Але лепш пабачыць усё на свае вочы, таму лагічным працягам віртуальнай прагулкі з чат-ботам стане рэальная экскурсія – напрыканцы размовы бот-памочнік прапануе запісацца на рэальную экскурсію па «Лідскаму піву».

posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2024 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей