Bybeer.info-Піўныя гісторыі: все о пиве в Беларуси и за рубежом
Последние обновления
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
Журналисты "Таймс" насчитали в Праге более 50 пивоварен. Пробуем разобраться так ли это.
На сайте "Нью-Йорк  Таймс" вышел новый путеводитель "Прага за 36 часов".https://www.nytimes.com/interactive/2023/08/10/travel/things-to-do-prague.html [https://www.nytimes.com/interactive/2023/08/10/travel/things-to-do-prague.html]  Среди прочего там... Читать полностью>>
В Южной Корее было замечено мороженное Kozel
На Reddit опубликовали фотографию мороженого Kozel с корицей и карамелью, которое продается в Южной Корее. В комментариях пользователи отметили, что чешское пиво пользуется в стране огромной популярностью. Если верить одному из комментаторов, южнок... Читать полностью>>
Поделиться:
Zichovec Bloody Marry - Чехи научились в томатку
Обзоры пива я пишу раз в несколько лет. Но тут такой повод, что прямо аж захотелось. В Чехии сварили первый(массовый) томатный гозе. Справедливости ради, нескольколет назадбыла небольшая партия HelterSkelter Bloody Marry от эксперементаторской пивова... Читать полностью>>
Пивзавод "Svijany"
День открытых дверей на пивзаводе Svijany. Процес варки пива от варки и цеха брожения(пивоварня является крупнейшей в Чехии, где применяется открытое брожения). До цеха розлива.

<<Назад

Музей “Аліварыя” 22 красавiка правядзе спецыяльны Karol Jan Tour у рамках Фэсту экскурсаводаў

22 красавіка адзіны ў Беларусі музей піваварства – карпаратыўны музей “Аліварыя” – дасць ахвотным магчымасць бясплатна наведаць унікальную экскурсію пад назвай Karol Jan Tour. Мерапрыемства будзе прысвечана адной з самых знакавых асоб у гісторыі Мінска – графу Каралю Яну Чапскаму.

Чапскі — адзін з самых паспяховых кіраўнікоў Мінска, горача захоплены сваёй справай, які шчыра любіў Мінск і ператварыў яго ў сапраўдны еўрапейскі горад. Граф быў не толькі прадпрымальнікам, актыўным грамадскім дзеячам і ініцыятыўным чалавекам: таксама ён быў піваварам, які па старадаўніх нямецкіх рэцэптах варыў у Мінску якаснае піва. На шчасце, да нашых дзён захаваўся бровар, на якім вырабляўся той самы напой, а брэнд “Аліварыя” стаў працягам найлепшых традыцый піваварства. Піва на прадпрыемстве варыцца па тых запаветах, якія пакінуў нашчадкам Чапскі.

Праграма экскурсіі будзе складацца з наведвання гістарычнага будынка піваварнага завода “Аліварыя” з акцэнтам на асобу графа, які шмат зрабіў не толькі для старэйшага дзейнага ў Беларусі бровара, але і для беларускай сталіцы, будучы гарадскім галавой на працягу дзясятка гадоў. Экскурсія пройдзе на беларускай мове.

“Асоба Караля Яна Чапскага – гэта падстава для гонару. Не толькі таму, што ў XIX стагодзі ён шмат зрабіў для бровара і Мінска, але і таму, што гэты вобраз яскравага чалавека, з вельмі шырокім кругаглядам ды нестандартнымі падыходамі да справаў натхняе і сёння ствараць новыя падставы для гонару”,тлумачыць менеджар па карпаратыўных камунікацыях піваварнай кампаніі “Аліварыя” Вольга Каўрыгіна.

Акрамя экскурсіі па гістарычнаму маршруту, праграма ўключае ў сябе дэгустацыю піва лінейкі Karol Jan, прысвечанай выбітнаму мінчуку і півавару, ва ўтульнай выставачнай зале музея.

Удзел у экскурсіі бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі, якая будзе ў хуткім часе адкрыта на сайце арганізатараў http://festguides.by/program/.

Збіраюцца 2 групы – у 12.00 і 14.00.

Сачыце за інформацыяй у групах музея:

vk.com/alivariamuseumC:Userszavadskaya_vvDesktopDgD9N8W8Ces.jpg

facebook.com/alivariamuseum

posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2024 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей