Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
Шпицберген. Про пиво на краю света.
Шпицберген – остров в Баренцовом море. Настоящий край света, каким его все представляют. Норвежская территория, которая с 1920 года, находится в особом статусе. На острове свою хозяйственную деятельность может вести любое государство, соответствующий... Читать полностью>>
«Бобруйский бровар» завоевал три медали на международном конкурсе «Пиво – 2019» в Сочи
ПРОДУКЦИЯ ЗАО «БОБРУЙСКИЙ БРОВАР» ЗАВОЕВАЛА ТРИ МЕДАЛИ НА КОНКУРСЕ XXVIII МЕЖДУНАРОДНОГО СПЕЦИАЛИЗИРОВАННОГО ФОРУМА «ПИВО – 2019» В СОЧИ. ПИВО «РЕЧИЦКОЕ» ОТМЕЧЕНО ЗОЛОТОЙ И СЕРЕБРЯНОЙ МЕДАЛЯМИ, А ПИВО «БОБРОВ» — ЗОЛОТОЙ МЕДАЛЬЮ.     «Пиво – 2019» —... Читать полностью>>
Поделиться:
Приключения "Алiварыя Багемскае" в Богемии
Аливария, поддержав тренд на восстановление исторических пивных вкусов, выпустило "Багемскае". Ведь именно "Багемия" назывался пивзавод при Кароле Яне Чапском - самом известным из владельцев завода.   Продегустировав данное пиво приходит осознания чт... Читать полностью>>
Velkepopovicky Kozel
Velke Popovicky Pivovvar - родина всемирноизвестного темного козла. Экскурсия по пивоварни и главный пивовар - козел Олда

<<Назад

Пiвавар "Друзья" сварыў новы стаўт "Статут 1588"

Гэта ўжо трэццi стаўт ад пiвавара. Традыцыйна яны называюцца паводле гадоу калi у ВКЛ былi выдадзенныя статуты. Статута было усяго тры, i гэта ўжо трэццi гатунак.Таму невядома як будзе названны наступны. Але вернемся да пiва. 1588- гэта аутраскi салодкi стаут. Ня вельмi моцны, i паподле словау пiвавара, прывабны для пiцця. Зауважым, что першыя два стаута былi вельмi прiвыабныя i былi распраданы у iмгненне. Таму раiм паспяшыць i пакаштаваць нэта пiва, пакуль яно ня скончылася.

А пакуль, жадаю ўсiм смачнага пiва, выдатная здароў'я i добрага настрою.

СТАУТ 1588
ABV 5.2% IBU 14

Рэстаран "Друзья" вы лёгка знойдзiце на нашай пiўной мапе: http://bybeer.eu/map/minsk





Гитсарычная спра
ўка:

Трэці статут Вялікага Княства Літоўскага дзейнічаў у ВКЛ з 1589, пасля далучэння зямель ВКЛ да Расійскай імперыі дзейнічаў: у Віцебскай і Магілёўскай губ. — да 1831, у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губернях — да 1840.

Пасля таго як быў прыняты Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566, кадыфікацыйная работа не спынілася. Ужо на Брэсцкім сойме 1566 было папраўлена некалькі артыкулаў. Праз 2 гады Гродзенскі сойм унёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію для дапрацоўкі Статута. Камісія для выпраўлення Статута была выбрана і на Люблінскім сойме 1569. Крыніцы для распрацоўкі Статута 1588 — Статуты ВКЛ 1529 і 1566, соймавыя пастановы 1573, 1578 (гл. Паправы статутовыя 1578), 1580 і 1584, прывілеі, пастановы павятовых соймікаў. Да канца 1584 работа над Статутам была скончана, але ў сувязі з тым, што ён ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569, прадстаўнікі Польшчы не дапускалі яго зацвярджэння на агульным сойме Рэчы Паспалітай. Каб захаваць велікакняжацкі трон, Жыгімонт III Ваза зацвердзіў Статут сваім прывілеем 28 студзеня 1588.

Трэці статут Вялікага Княства Літоўскага падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А. Б. Валовіча і падканцлера Л. І. Сапегі. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з якіх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлады на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі).

Статут юрыдычна замацаваў фактычную адасобленасць ВКЛ ад Польшчы ў федэрацыйных рамках Рэчы Паспалітай, што працягвалася і пасля падпісання акту Люблінскай уніі. У Статуце акт Люблінскай уніі нават не ўпамінаецца, а ў арт. 4 раздз. замацоўваецца праграма аднаўлення ранейшых граніц княства.[2] Статут прадугледжваў таксама, што атрымліваць маёнткі і займаць духоўныя і дзяржаўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім выпадку «чужаземцы», «загранічнікі» ці «суседзі».

Статут ВКЛ 1588 выкарыстоўваўся пры кадыфікацыі ў канцы 16 ст. прускага права, складанні Саборнага ўкладання 1649 у Расіі, афіцыйна незацверджаных зборнікаў «Права за якими судится малороссийский народ» (2-я чвэрць 18 ст.), «Суд и разправка в правах малороссийских» (1750-58). У заканадаўстве і судах Польшчы, Латвіі, Эстоніі ўжываўся як дадатковая крыніца права. Статут 1588, пераважна ў рэдакцыі 1614, быў галоўным пісьмовым зводам дзеючага права на Украіне. У 17—19 ст. перакладзены на рускую, украінскую, нямецкую, французскую, лацінскую мовы.


posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2019 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей