Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
Где крафтового пива в Пекине испить?
Вот уже пару лет для белорусов с Китаем безвиз. Но мало кто из соотечественников там побывал не по работе за это время. В ресторанах, отелях и других некрафтовых местах вас будет преследовать светлый Tsingtao. И если у вас работа то не факт что вам у... Читать полностью>>
Почему пивовары приостановили свои прогнозы по развитию бизнеса
Публичные пивоваренные компании, работающие в Беларуси, отчитались за первый квартал текущего года. И датская Carlsberg Group, которой принадлежит «Пивоваренная компания «Аливария», и финская Olvi Group, владеющая «Лидским пивом», были довольны ситуа... Читать полностью>>
Поделиться:
Приключения "Алiварыя Багемскае" в Богемии
Аливария, поддержав тренд на восстановление исторических пивных вкусов, выпустило "Багемскае". Ведь именно "Багемия" назывался пивзавод при Кароле Яне Чапском - самом известным из владельцев завода.   Продегустировав данное пиво приходит осознания чт... Читать полностью>>
Velkepopovicky Kozel
Velke Popovicky Pivovvar - родина всемирноизвестного темного козла. Экскурсия по пивоварни и главный пивовар - козел Олда

<<Назад

Брэнд «Рэчыцкае» выпусціў піва з «разумнай» этыкеткай

Мінуў час, калі айчыннае піва асацыявалася з гісторыяй і нацыянальным каларытам. Бусел на ўпакоўцы робіцца тэрмаметкай, пiвавары ўкараняюць інавацыі, заяўляюць пра павагу і выхоўваюць густ спажыўца. У аснове новага пазіцыянавання — чалавечыя каштоўнасці і новы, экспертны, погляд на піўную культуру. Як змянілася «Рэчыцкае» і што гэта азначае для пакупнікоў — ад першай асобы.

«З павагай да пiва. З павагай да цябе»

2020 — год вялікіх перамен. Для брэнда «Рэчыцкае» гэта год глабальнай змены пазіцыянавання. Пiвавары загарэліся ідэяй рэалізаваць тое, чаго ніхто да іх раней не рабіў: адмовіцца ад старых догмаў і паказаць іншыя адносіны да прадукту і спажыўца.

— Падчас пошуку новых ідэй мы дэтальна вывучылі беларускага спажыўца, — распавядае Святлана Валкавец, маркетынг-дырэктар «Бабруйскага бровара». — Мы вырашылі не факусіравацца на мінулым з яго «шматвяковымі традыцыямі», а пераключыцца на нашага спажыўца, які жыве тут і зараз. Нам было важна зразумець, хто ён, чым жыве, як будзе піць наша піва — дома і ў бары. Мы прыслухоўваліся да яго каштоўнасцей і патрэбаў, вывучалі менталітэт і культурныя коды беларусаў.

Павага — асноватворная каштоўнасць, на ёй базуюцца стасункі беларусаў. Мы ставімся з павагай да людзей, якія знаходзяцца побач з намі, і хочам, каб нас паважалі ў адказ. Павага — гэта як найвышэйшая мера, знак якасці чалавечых зносінаў. Калі цябе паважаюць — значыць, прапаноўваюць толькі найлепшае і не спрабуюць падмануць. За брэндам стаяць людзі, якія робяць сваю справу сумленна і вараць бездакорна смачнае піва. Менавіта такім півам можна з гонарам пачаставаць тых, каго паважаеш.

Новая камунікацыйная платформа

У аснове новай канцэпцыі — прадукт, спажывец, падача.

— Прадукт — моцны бок «Рэчыцкага». Працяглая вытрымка і самая шчыльная вадкасць у сегменце — нашы ўнікальныя перавагі, — дзеліцца Аляксей Маскаленка, галоўны пiвавар ЗАТ «Бабруйскі бровар». — У новым слогане «З павагай да пiва. З павагай да цябе» мы акцэнтуем увагу не толькі на тым, што паважаем спажыўца, але і на павазе да прадукту. Гэта азначае ўважлівае стаўленне да смаку, рэцэптуры і тэхналагічных працэсаў. Мы не ідзём на кампрамісы і змяншэнне кошту інгрэдыентаў, а варым сапраўды смачнае піва. Працяглая вытрымка займае больш часу, але мы свядома ідзём на гэтыя выдаткі. Бо менавіта гэта дазваляе нам дасягнуць высокай шчыльнасці і раўнамернага, насычанага смаку.

«Мы не ідзём на кампрамісы і змяншэнне кошту, а варым сапраўды смачнае піва».

«Рэчыцкае» паказвае павагу да прадукту, не абмяжоўваючыся этапам вытворчасці. Важна не толькі правільна зварыць піва, але і правільна яго падаць. Падачы напою надаецца вялікая ўвага, і менавіта з гэтым звязана большасць інавацый ва ўпакоўцы. Напрыклад, тэрмаметка, якая ўпершыню з’явіцца на бутэльцы беларускага вытворцы.

«Разумны» знак — выява белага бусла на калье бутэлькі (верхняя этыкетка на рыльцы). Сімвал радзімы і беларускай зямлі сігналізуе пра дасягненне напоем неабходнай тэмпературы. Пры астуджэнні птушка змяняе колер пер’я з белага на сіні: за гэта адказваюць спецыяльныя тэрмахромныя фарбы. Як толькі эмблема афарбавалася ў сіні, напой дасягнуў 5°C — ідэальнай тэмпературы для раскрыцця смаку і водару. Беларускі вытворца ўпершыню выпускае піва з такой этыкеткай.

— Нам важна, каб наша бездакорна зваранае піва пілі правільна, — працягвае Дзмітрый Ешчык, брэнд-менеджар «Рэчыцкага». — Адсюль і інавацыі ва ўпакоўцы. Гэта не проста змяненне элементаў дызайну: праз новаўвядзенні мы транслюем сваю пазіцыю і свае адносіны да спажыўца. На бутэльках з’явілася тэрмаметка: яна змяняе колер пры астуджэнні. Гэта зроблена, каб было зручна піць піва ідэальнай тэмпературы. Штрых-код мы аформілі ў выглядзе келіха. Дастаткова павярнуць бутэльку, каб даведацца, з якога посуду менавіта гэты гатунак піва піць найлепей, дзе смак раскрыецца больш поўна.

— Мы дадалі падказкі на ўпакоўку, каб піць піва было зручна. І гэта не проста клопат, а, найперш, павага да спажыўца і прадукту. Кожны мае права атрымліваць максімум, выбіраючы наша піва, — резюміруе Святлана Валкавец. — Калі вы п’яце «Рэчыцкае» ў бары або рэстаране, вас чакае падача на найвышэйшым узроўні. У гэтым годзе мы ўсталюем «ice cold» піўныя вежы, якія дадуць магчымасць наліваць ледзяное піва. Ва ўстановах таксама з’явяцца фірмовыя келіхі, косцеры і спецыяльныя нажы для зразання пены.

«Нам важна, каб наша бездакорна зваранае піва пілі правільна».

«Рэчыцкае Export» — навінка сезона

Абноўленае «Рэчыцкае» паступіць у продаж у сярэдзіне траўня. Першы «тэрмабусел» з’явіцца разам з навінкай сезона — «Рэчыцкім Export». Услед за ім, на працягу двух месяцаў, у новыя этыкеткі пераапрануцца «Рэчыцкае Светлае», «Рэчыцкае Залацiстае» і «Рэчыцкае Белае».

Галоўны пiвавар Аляксей Маскаленка распавядае пра навінку 2020 года:

— «Рэчыцкае Export» — гэта лёгкі, пітны лагер з насычаным хмелевым водарам. Асаблівы смак атрыманы дзякуючы выверанаму спалучэнню двух гатункаў хмелю нямецкай вытворчасці. Паўдухмяны Northern brewer дае вельмі мяккую, далікатную гаркату з чыстым хмелевым, травяністым тонам. Тонкадухмяны Spalter Select завяршае смак і дадае лёгкія цытрусавыя, пяшчотнамятныя і кветкавыя ноты з земляніста-вострым адценнем.

Асаблівасць рэцэптуры «экспартнага» гатунку — павольнае браджэнне пры нізкай тэмпературы. Дзякуючы гэтай тэхналогіі ўдаецца дасягнуць раўнамернага, насычанага смаку і высокай шчыльнасці піва. Утрыманне алкаголю ў навінцы — 4,7 %, масавая доля сухіх рэчываў — 11,5 %.

«Рэчыцкае Export» паступіць у продаж у бутэльках 0,5 л (шкло) і 0,9 л (ПЭТ). «Экспартнае» будзе першым беларускім півам з тэрмаметкай на этыкетцы.

Брэнд-наватар

Пазіцыянаванне брэнда «Рэчыцкае» як эксперта ў піўной культуры, які паважае свайго спажыўца, новае для беларускага вытворцы: да гэтага айчынныя брэнды гулялі на полі нацыянальнай гісторыі і традыцый. Пiвавары ўпершыню вырашылі загаварыць пра павагу да прадукту і спажыўца, а таксама пра павышэнне ўзроўню піўной культуры ў мас-маркеце.

— Мы зрабілі ўсе новаўвядзенні не дзеля візуальнага іміджу, а таму што нам насамрэч важна, як і якое піва п’е наш спажывец, — падкрэслівае маркетынг-дырэктар Святлана Валкавец. — Піва — гэта мастацтва, яно патрабуе майстэрскага абыходжання. Мы вельмі стараліся зрабіць «Рэчыцкае» бездакорным і лічым, што нам гэта ўдалося. Цяпер мы стараемся даць магчымасць спажыўцу раскрыць напой па максімуму. Мы надаём увагу ідэальным умовам спажывання піва, каб вы змаглі атрымаць асалоду ад яго выдатнага смаку, бо «Рэчыцкае» гэтага вартае.

posted by BeermanBy

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2020 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей