ByBeer.info НОВОСТИ: «Рэчыцкае» і LSTR выпусцілі сумесную лінейку адзення
Последние обновленияп»ї
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
Сказ про то как бар Protokoll в Берлине беларусский крафт наливал.
В эту субботу(13 июля 2020) Берлинский бар Protokoll, не смотря на бущующий covid-19) в честь своего дня рождения провел вечеринку, на которой были представлен эксклюзивно сорта 4х беларусских крафтовых пивоварен. А именно: Malanka, Valaduta, Jungle ... Читать полностью>>
На «Нетфликсе» выйдет исторический сериал «Октоберфест: пиво и кровь»
Октоберфест, который должен был пройти в Мюнхене с 19 сентября по 4 октября, отменили из-за коронавируса. Вместо этого можно посмотреть немецкий исторический сериал «Октоберфест: пиво и кровь», который выйдет на сервисе Netflix 1 октября. В центре с... Читать полностью>>
Поделиться:
Приключения "Алiварыя Багемскае" в Богемии
Аливария, поддержав тренд на восстановление исторических пивных вкусов, выпустило "Багемскае". Ведь именно "Багемия" назывался пивзавод при Кароле Яне Чапском - самом известным из владельцев завода.   Продегустировав данное пиво приходит осознания чт... Читать полностью>>
Protokoll 3 года
На свое трехлетие Берлинский бар Protoll эксклюзивно привез беларусский крафт от пивоварен Malanka, Valaduta, Jungle и Midnight Project. Как это было

<<Назад

«Рэчыцкае» і LSTR выпусцілі сумесную лінейку адзення

LSTR Adzieńnie выпусціў лімітаваную калекцыю адзення ў калабарацыі з брэндам піва «Рэчыцкае». Галоўнай тэмай лінейкі стала павага.

Пры стварэнні прынта дызайнер натхняўся візуальным вобразам і каштоўнасцямі «Рэчыцкага». Асаблівы акцэнт быў зроблены на павазе — галоўнай каштоўнасці брэнда. Павага і любоў да Беларусі, павага да прадукту і спажыўцоў, якія транслюе брэнд «Рэчыцкае», ляглі ў аснову своеасаблівага візуальнага сімвала — герба «Павага». Галоўным героем герба стаў бусел, які з'яўляецца не толькі сакральным сімвалам нашай краіны, але і часткай візуальнага кода брэнда «Рэчыцкае».


У калекцыю ўвайшлі футболкі, лонгслівы і шоперы. Гэта лімітаваная лінейка, таму пакуль нічога з яе купіць нельга — толькі выйграць у розыгрышы ў аднаго з блогераў. Пра старт продажаў калекцыі «Павага» брэнд «Рэчыцкае» паведаміць дадаткова ў сваім Iнстаграм.

Мы даўно хацелі выпусціць сумесную лінейку адзення, якая была б заснавана на каштоўнасцях і вобразе брэнда «Рэчыцкае», але хацелася, каб гэта было не проста брэндзiраванае адзенне, а вартая рэч з сэнсам, пазіцыяй і каштоўнасцямі. Нам важна, каб нашу вопратку сапраўды хацелася насіць, і мы вырашылі, што LSTR ідэальна падыдзе нам як партнёр. Нам вельмі падабаецца, як брэнд працуе з сэнсамі ў сваіх візуалах, і


прыўнесці ў прынты LSTR ідэі і каштоўнасці «Рэчыцкага» даўняя мара. «Рэчыцкае» брэнд, які паважае свайго спажыўца. Важным элементам нашай калекцыі сталі персаналізаваныя словы павагі. Кожная футболка атрымалася ўнікальнай, таму што ўсіх нас паважаюць па-рознаму і за нешта сваё, — адзначыў Дзмітрый Ешчык, брэнд-мэнэджэр «Рэчыцкага».

Акрамя таго, «Рэчыцкае» першым сярод піўных брэндаў размясціла на этыкетцы тэрмаметку, якая змяняе колер, калі піва астуджаецца да ідэальнай тэмпературы. Навінкай, якую выпусцілі пад першай этыкеткай з тэрмаметкай, стала «Рэчыцкае EXPORT» — піткі лагер для аматараў лёгкага піва.

«Рэчыцкае» — брэнд, які сапраўды ганарыцца сваёй радзімай, шануе сваю культуру і якасна робіць сваю справу, — пракаментаваў Ілля Аксёнаў, заснавальнік LSTR Adzieńnie. — Нам было цікава працаваць над сумеснай лінейкай адзення. Новы прынт класна перадае галоўную каштоўнасць брэнда — павагу.



posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2020 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей