ByBeer.info НОВОСТИ: «Агульная дыктоўка» 2022: праверце веданне роднай мовы і дапамажыце Лiдскаму замку атрымаць новы экспанат
Последние обновления
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
Есть ли жизнь после локдауна? Во Львове прошел пивной фестиваль
Во Львове прошел очередной фестиваль CraftBeer&Vinyl. Не прошло и двух недель как Львовская область вышла из красной зоны карантина, а на территории комплекса FestRepublic уже собирались толпы пивных фанатов со всей Украины(и не только). Совсем недав... Читать полностью>>
“Агульная дыктоўка” з'яднала беларусаў з 30 краін
У СУБОТУ 3 ВЕРАСНЯ ПРАЙШЛА “АГУЛЬНАЯ ДЫКТОЎКА” – АДКРЫТАЯ ДЫКТОЎКА ПА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ, ШТО ПРАВОДЗІЦЦА Ў ПЯТЫ РАЗ ААТ “ЛІДСКАЕ ПІВА”. БОЛЬШ ЗА 4200 ЧАЛАВЕК ЗАРЭГІСТРАВАЛІСЯ НА ДЫКТОЎКУ, А СВАЕ ПРАЦЫ НА ПРАВЕРКУ АДПРАВІЎ АМАЛЬ КОЖНЫ ТРЭЦІ ЎДЗЕЛЬНІК. ... Читать полностью>>
Поделиться:
Приключения "Алiварыя Багемскае" в Богемии
Аливария, поддержав тренд на восстановление исторических пивных вкусов, выпустило "Багемскае". Ведь именно "Багемия" назывался пивзавод при Кароле Яне Чапском - самом известным из владельцев завода.   Продегустировав данное пиво приходит осознания чт... Читать полностью>>
Protokoll 3 года
На свое трехлетие Берлинский бар Protoll эксклюзивно привез беларусский крафт от пивоварен Malanka, Valaduta, Jungle и Midnight Project. Как это было

<<Назад

«Агульная дыктоўка» 2022: праверце веданне роднай мовы і дапамажыце Лiдскаму замку атрымаць новы экспанат

У суботу 3 верасня пройдзе адкрытая дыктоўка па беларускай мове «Агульная дыктоўка». Выказаць любоў да роднай мовы i праверыць сваё веданне арфаграфіі і пунктуацыі можна анлайн з любой кропкі свету ці афлайн у Мінску. За кожнага ўдзельніка ААТ «Лідскае піва» пералічыць грошы на набыццё новага экспаната для Лідскага замка.

«Агульная дыктоўка» пройдзе ў Беларусі ў чацвёрты раз, у 2020 годзе напісаць тэкст на роднай мове вырашылi больш за 3 000 чалавек. Каб стаць паўнапраўным удзельнікам праекта ў 2022 годзе, трэба зарэгістравацца на сайце i адзначыць месца, дзе плануеце пісаць: анлайн ці ў Lidbeer DVOR.

3 верасня а 15:00 на youtube-канале і на пляцоўцы ў Мінску пачнецца трансляцыя. Да прызначанага часу пад рукой трэба мець толькі ручку i ліст фармату А4. Абмежаванняў па ўзросту, геаграфіі і нават узроўню мовы для ўдзельнікаў няма — для дыктоўкі арганізатары выбралі тэкст сярэдняй складанасці, каб паказаць адначасна і багацце нашай мовы, і яе меладычную прыгажосць.

Сёлета тэкст дыктоўкі зачытае культавы дыктар беларускага радыё і тэлебачання Уладзімір Баклейчаў. Практычна з першага дня адкрыцця яго голасам «кажа» мінскі метрапалітэн, дзякуючы яму амаль кожны беларус ведае, як гучыць на роднай мове «Нямiга», «Кастрычнiцкая» ці «Купалаўская».

«Беларуская мова — гэта скарб, дзякуючы якому мы адчуваем сваю ўнікальнасць і глыбокую сувязь з каранямі, — адзначылі ў ААТ «Лідскае піва». — Сёлета мы вырашылі не проста выказаць любоў да роднай мовы праз адкрытую дыктоўку, але і набыць для Беларусі каштоўны матэрыяльны скарб. За кожнага ўдзельніка, які дашле сваю працу на праверку, ААТ “Лідскае піва” пералічыць 5 BYN на набыццё новага экспаната для ДУ “Лідскі гісторыка-мастацкі музей”, для яго вядомага на ўсю краіну філіяла — Лідскага замка».

Адправіць сваю працу на праверку можна праз асабісты кабінет на сайце, зрабіць гэта трэба 3 верасня да 19:00. Выстаўляць адзнакi будуць прафесійныя філолагі, свае вынікі з каментарамі адмыслоўцаў можна будзе ўбачыць праз 3-4 дні таксама ў асабістым кабінеце.

Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8, 9 ці 10 балаў, атрымаюць запрашальныя бiлеты ў Музей лідскага бровара, які адкрыўся ў Лідзе гэтай вясной. На чатырох паверхах гістарычнага будынка сабраныя тысячы экспанатаў, у тым ліку інтэрактыўныя, прысвечаныя гісторыі легендарнага піўзавода і яго заснавальніка Носеля Пупко. Гэты музей з яго экскурсіямі і дэгустацыямі — новая «скарбніца» на карце Беларусі і яшчэ адна нагода наведаць сучасную Ліду.

posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:




<<Назад





RSS лента новостей
Copyright 2009-2022 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей