Bybeer.info-Піўныя гісторыі: все о пиве в Беларуси и за рубежом
Последние обновления
Последняя статья
Последняя новость
Последняя дегустация
Последний альбом
В центре Праги открылась еще одна пивоварня
В центре Праги, недалеко от вокзала Масарика недавно открылся новый и стильный бизнес центр. На первом этаже бизнес-центра, среди других заведений открылся и ресторан FUZE. Частью данного ресторана является собственная пивоварня. Оборудование судя пе... Читать полностью>>
Heineken создал бот, который обменивает длинные голосовые сообщения на пиво
Некоторые голосовые сообщения иногда продолжаются дольше сериала, поэтому Heineken придумал, как превратить цифровую болтовню в настоящее живое общение. Бренд пива создал [https://www.theheinekencompany.com/newsroom/heineken-launches-new-whatsapp-te... Читать полностью>>
Поделиться:
Zichovec Bloody Marry - Чехи научились в томатку
Обзоры пива я пишу раз в несколько лет. Но тут такой повод, что прямо аж захотелось. В Чехии сварили первый(массовый) томатный гозе. Справедливости ради, нескольколет назадбыла небольшая партия HelterSkelter Bloody Marry от эксперементаторской пивова... Читать полностью>>
Пивзавод "Svijany"
День открытых дверей на пивзаводе Svijany. Процес варки пива от варки и цеха брожения(пивоварня является крупнейшей в Чехии, где применяется открытое брожения). До цеха розлива.

<<Назад

Пухнатая акцыя дабра ў «Лідскім»

Напрыканцы 2023 года мы ініцыявалі шэраг актыўнасцей як для супрацоўнікаў «Лідскага піва», так і для жыхароў Беларусі, каб дапамагчы бяздомным жывёлам.

Першым этапам акцыі стала правядзенне ў Лідзе і Маладзечне кампаніі, падчас якой любы ахвочы мог абмяняць пэўную колькасць корму для жывёл на квас CRAZY CRUSH. Толькі за адзін дзень акцыі мы абмянялі 658 упаковак квасу на больш за 600 кілаграмаў сухога корму. Акрамя таго, удзельнікі акцыі прыносілі паўчы з кормам (больш за 500 штук), а таксама цацкі, прысмакі, пялёнкі і іншыя неабходныя прытулкам рэчы. Мы атрымалі вялікую колькасць водгукаў і каментароў з падзякай. Самыя каштоўныя словы былі сказаны куратарам супольнасці Зааліда: «Дзякуючы вашай кампаніі, нашы хвосцікі сустрэнуць па-сапраўднаму сыты Новы год. А такога ў нас ужо даўно не было”.

Акцыя для супрацоўнікаў "Лідскае піва" праходзіла ў форме дабрачыннай латарэі. Каб заматываваць супрацоўнікаў больш актыўна ўдзельнічаць у акцыі, дырэктары кампаніі далучыліся да акцыі і падрыхтавалі суперпрыз - сертыфікат у адзін з найбуйнейшых анлайн-гіпермаркетаў Беларусі.

Але варта адзначыць, што супрацоўнікі “Лідскага піва” абсалютна бескарысліва ўдзельнічалі ў акцыі. І на шматлікіх упакоўках з кормам пакідалі цыдулкі: «Без удзелу ў латарэі, проста жадаю дапамагчы». У акцыі прынялі ўдзел больш за 200 супрацоўнікаў кампаніі.

Вынікі латарэі аказаліся больш, чым уражлівым: мы сабралі больш за 100 кг сухога корму, больш за 500 паўчаў, а адна з супрацоўніц нават звязала цёплыя камбінезоны для шчанюкоў. Усё гэта мы перадалі ў прытулкі Мінска і Ліды, а таксама закрылі даўгі ў ветэрынарных клініках на суму каля 1500 рублёў.

«Лідскае піва» дзякуе ўсім, хто далучыўся да акцыі за дапамогу і спагадлівасць. І хочам яшчэ раз нагадаць аб тым, што маленькай дапамогі не бывае. І рабіць дабро вельмі проста!

posted by ByBeer VK

Ссылка на новость:


<<Назад

RSS лента новостей