ByBeer.info СТАТЬИ: ГастроПАБ Гамбрынус. Резідэнцыя піўнога караля ў Мінску.
Статья целиком   Табличный вид   Полный список

<<Предыдущая статья      Следующая статья>>   

Город: Мінск
2013-03-17 00:00:00

ГастроПАБ Гамбрынус. Резідэнцыя піўнога караля ў Мінску.

Калісьці, яшчэ да адкрыцця Келера, і другога цвіка, я ў сваім блогу beerman.by размясціў
першакрасавіцкую навіну аб адкрыцці піўнога буціка ў Менску ад ТАА «Піўны шэраг», і многія гэта
прынялі за чыстую манету. Аднак, у тых рэаліях гэта не магло быць нічым акрамя як жартам. А
піўны Буцік я бачыў толькі ў Санкт-Пецербурге. У той час нават самая заняпалая кафешечка ў
Піцеры давала фору якому кольвек Менскаму піўному рэстарану. Аднак часы змяняюцца. І вось у
снежні 2012 у Менску адчыняецца не проста піўны буцік, а цэлы гастро-паб (слова-та якое)
«Гамбринус». Знаходзіцца ён у самым цэнтры. Ідзе актыўная рэкламная раскруткай не толькі ў
інтэрнэце, але і па-за ім. Месцазнаходзанне, магу вам сказаць, шыкоўнае. Самы цэнтр горада,
ратуша, хатэль пяць зорак. Праблемы толькі з паркоўкай, але мала хто паедзе ў піўны рэстаран на
ўласным аўто. Аднак раней на гэтым самым мейсцу было жудаснае, з неядомай кухняй і вельмі
дакучлівым абслугоўваннем, кавярня. І акурат пасля яе банкруцтва з’яўляецца «Гамбрынус».
Некалькі залаў у розных стылях, нацыянальныя кухні самых піўных народаў свету. І сто (!!!)
гатункаў піва ў меню. Ну, што ж, гучыць прыгожа, але як мы ведаем, рэклама адпавядае не
заўсёды. І выпадак з Біркеллером нам гэта паказаў наглядна.
Першая спроба ўбачыць усё на свае вочы не была паспяховай. У шэсць гадзін вечара, праз тры
тыдні пасля адкрыцця, у рэстаран немагчыма было прабіцца. Усе месцы былі забраніраваны,
нават барная стойка. Мы зыйшлі, але паабяцалі вярнуцца з кампаніяй. І вось мы туды дабраліся
нашым старым студэнцкім «піўняцкім гуртком». Як у анекдоце, аднаму нельга, другі за рулём.
Пасадзілі нас у залу для палючых ў Белгійском стылі. Па праўдзе кажучы, я спачатку падумаў, што
гэта «Чэхія». Але плакаты бельгійскіх гатункаў мяне пераканалі ў адваротным. У Бельгіі я пакуль не
пабываў, таму аўтэнтычнага дызайну ацаніць не мог. А вось чэшскі і ірландскі (у Ірландыі я таксама
не быў, але ірландскіх пабаў пабачыў дастаткова), выглядаюць, вельмі натуральна.
І так пераходзім да меню. Асобна меню кухні і піўная карта. Прычым піўная карта ў тры разы
таўсцей за асноўнае меню. Добра структураваная па бутэлькавым і разліўнога гатункам і разбіта па
краінах. Якасці кожнага гатунаку падрабязна апісаны. Вочы разбегліся. Але пры дытальным
вывучэнні апынулася, што ў секцыі разліўнога піва толькі пара эсклюзіўных гатункаў. Усё астатняе
як і ў іншых установах «Піўнога шэрагу». Прычым у разліў няма ні Шенкерлы, ні Хоегардена. Так
што прапанаваны велізарны асартымент бутэлькавага і разліўнога піва апынуўся вельмі-вельмі
бедным для гастра-паба. Менавіта разліўнае піва дазваляе нацешыцца свежасцю напою, а
таксама гарантуе, што яно не валялася на складзе амаль год. Але я ўсё ж паспрабаваў новы цёмны
Белгійскій эль. Які быў варты ўвагі. Потым шліфануўся ўжо звыклым зімовым фулерсом і гінесом.
Да Бельгійска-ірландска-брытанскаму піўнога кампоту я выбраў (так як не вельмі хацеў есці)
чэшскую піўную закуску «Утапенцы». Не гледзячы на ?ўсю прастату стравы і нізкі кошт, каўбаскі ў
марынадзе былі смачныя і на талерцы выглядалі прыгожа. Стейк майму прыяцелю не
спадабаўся. «Магло быць і лепш», - сказаў ён. Адзіная затрымка была з трусам, дакладней не з
самім трусам, а з часам яго прыгатавання. Неслі яго надта доўга. І будзь чалавек галодным, ён бы
ўжо увесь сліной зайшоўся, пакуль глядзеў бы як мы ядзім.
Афіцыянты ў установе ветлівыя прыветлыя. «Фірмовай» фішкай ў іх з'яўляецца пастаянна
прапаноўваць што-небудзь яшчэ. Суседні столік абслугоўваў мой стары знаёмы. Ён займаецца

розным бізнесам, а ў якасці хобі ён працуе афіцыянтам у розных установах. Не для грошай, а дзеля
зносінаў. І вось прапрацаваўшы некалькі гад ва Украіне, ён вярнуўся і ўладкаваўся ў Гамбрынус. Ну
гэты здолее прадаць, кім заўгодна і дзе заўгодна. І беражыце гаманцы, калі пабачыце усьмешысты
рыжавалосы твар. Ён здолее зрабіць так, каб вы пакінулі паб без капейкі ў кішэні. Сёння, хутчэй за
ўсё, вы тут пакінеце палову свайго месячнага даходу. Але пераасэнсаваўшы, вы запомніце гэты
вячар, як адзін з самых пазітыўных ў сваім жыцці. Дарэчы кошт дзяўчына несла давольно доўга.
Мы ўжо нават пачалі адпускаць жарты, каб зыйсці і не разлічыцца. Аднак, быццам прачытаўшы
нашыя думкі, дзяўчына з коштам хутка з’явілася. І ён быў давольно сціплы – усяго сто даляраў на
чацвярых. І ўсё гэта дзякуючы дэмакратычным цэнам. Да прыкладу, калена тут каштуе 23 даляра
па курсе (у Клер амаль 50), а качка па-чэшску 30. Мае ж “утопінцы” каштавалі «смешных» 6
даляраў. Даволі сціпла для ўстановы такога ўзроўню. Кошты на піва таксама на ўзроўні сеткі, і
нават ніжэй, чым у канкурэнтаў.
Дадам, што, калі б у якім-небудзь Бярліне ці Празе падобная ўстанова апынулася б цалкам
радавой, то для Менску з'яўленне паба такога ўзроўню – гэта, бясспрэчна, падзея. Яно прыдатна,
як і для абывацеля, які любіць смачнае піва і піўныя кухні, так і для турыста, які зсумаваўся па
роднаму нямецкаму або бельгійскаму піву з сасіскамі. Акрамя таго, гэтая ўстанова ўжо стала для
піўных гурманаў бывалый мейсцам. Сюды можна прыйсці, ўзяць папару бутэлечак «эксклюзіва» і
нават не стукнуць у бруд перад замежнымі калегамі. Так што кожны знойдзе тут тое піва, якое
любіць. За тыя грошы, за якія яго можна набыць у еўгапейскім пабе, і нават танней, чым у той жа
Маскве. Але не запамятайце замовіць столік, бо у Гамбрынусе кожны вечар аншлаг. І ён цалкам
гэтага годны.

Пераклад i рэдактура Веранiкi Велiгор. За што ёй шчыры дзякуй!

ГастроПАБ Гамбрынус. Резідэнцыя піўнога караля ў Мінску. align=










Beerhouse 
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13   14   15   16   17   18   19   20   21   22   23   24   25   26   27   28   29   30   31   32   33   34   35   36   37   38   39   40   41   
42   43   44   45   46   47   48   49   50   51   52   53   54   55   56   57   58   59   60   61   62   63   64   65   66   67   68   69   70   
Copyright 2009-2024 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей