ByBeer.info СТАТЬИ: І нарэшце пра піва ў "Графіці"
Статья целиком   Табличный вид   Полный список

<<Предыдущая статья      Следующая статья>>   

Город: Мінск
2013-02-28 14:59:26

І нарэшце пра піва ў "Графіці"

«Графіці» - гэта тое месца, якое ў розныя часы адстойвала права беларусаў слухаць тое, што ім падабаецца. І мне падаецца, што гэты артыкул трэба напісаць па-беларуску. Вядома, што ў  мяне хутчэй за ўсе атрымаеца трасянка, але ва ўсялякім выпадаку я паспрабую.

 

З «Графіці» я знаёмы ўжо даўно. Яшчэ з тых часоў, калі ніхто не чуў пра чорныя спісы, музыкі ў Беларусі адчувалі сябе дастаткова свабодна, піва рабілася с імпартнага соладу, але пры гэтым было даволі танным. Але шоў час і ўсё зменялася да горшага… І смак піва, і подых свабоды. Калі адзін за адным пайшлі забароны на канцэрты такіх гуртоў як НРМ, Нейра Дзюбель, Крама, Палац і іншыя, адмністрацыя «Графіці» спрабавала хоць неяк выправіць стварыўшуюся сітуацыю. Але тыя канцэрты былі больш падобныя на квартэрнікі. Нават набыты квіток не даваў якіх кольвек гарантый. На канцэрт Нейра Дзюбеля квіткоў было прададзены столькі, што пасля таго, як зайшла палова тых, у каго былі квіткі, месца ў клюбе ужо не засталося. Арганізатарам прыйшлося стаяць у дзвярах і вяртаць грошы тым, хто не паспеў праціснуцца ў клюб. Мне ў той дзень пашчасціла апынуца унутры. На танцавальнай пляцоўцы людзі ціснуліся яшчэ шчыльней, чым сялёдкі ў банцы. Але ці можна гэта назваць сапраўдным танцпляцоўкай. Народ танчыў у праходах,  нават абступілі сцэну так, што гітарыст Дзюбеля ледзь не стукнуў у твар слухачу грыфам. Але нават гэтыя камерныя выступы былі бельмом для ўлады. Тады было вырашына натравіць пажарную інспекцыю.  Даволі хітры ход. З-за адстутнасці пажарнага выхаду ў клюбе быў забаронены прадаж алкаголю. Яны спадзяваліся на тое, што ніхто не захоча хадзіць цвярозым на канцэрты і яны збанкратуюць. Але яны памыліліся. Адміністрацыя “афіцыйна дазволіла” прыносіць піва з сабой.  Нават выдавала кафейныя кубкі для маскіроўкі працэсу «падпольнага» распіцця. Вось так з “гарбатай” мы наведалі не адзін канцэрт. Усё ж клюб адстаяў ліцэнзію на продаж алкаголю. Яшчэ ў дадатак  быў атрыманы дазвол прадоўжыць працу клюба да дзвух гадзін ночы. З таго часу «Графіці» больш ніхто не чапаў. Праходзілі тут і канцэрты, і дыскатэкі , і паказы фільмаў, і гульні ў мафію. Свайго роду выспа сапраўднай андэграўнднай беларускай культуры ў цэнтры Мінску.  Што тычацца піва, былі там розныя эпохі. Акрамя безалкагольнай, была эпоха таннай аліварыі, бутэлячнага будвайзера і нават Гінэса. Зараз у кранах пануе Лідскае, а ў лядоўні -  «заморскія» віды, такія як кілкені і пілзнэр урквэла. Але на мой погляд, «Графіці» не заслугоўвае статусу паба. Таму і не пісаў пра яго. Але учора лёс занес мяне туды на канцэрт гурта “Людзі на балоце”. Хоць і апынуўся я там выпадкова, але перад тым цэлую раніцу слухаў упершыню іх песні і рыхтаваўся падпяваць музыкам. У гэтых песнях я пачуў дух новай хвалі беларускага супраціву. Чорнага ці белага, а можа чырвонага… Не гэта галоўнае. Людзі спявалі пра сапраўдную свабодную Беларусь, пра нацыянальную самасвядомасць. І слухачам гэта падабалася.  Я адчуў сябе зноўку маладым партызанам, які нічога не можа зрабіць для палітыкі, але які можа падтрымаць сапраўдную беларускую культуру, набыўшы квіток.

«Графіці» - гэта атмасфера. «Графіці» - гэта канцэрты, на якія. І ўсе гэта можна запіць недарагім разліўным лідскім за 25 тысяч (3$), А потым закусіць бутэрбродам ці піцай. Таму «Графіці» - гэта не піўняк. Гэта месца аўтэнтычнай беларускай культуры, з простым, але смачным недарагім меню. Пейце добрае піва, слухайце добрую музыку, жывіце шчасліва.  

І нарэшце пра піва ў


Просмотреть галерею фотографий к статье









Beerhouse 
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13   14   15   16   17   18   19   20   21   22   23   24   25   26   27   28   29   30   31   32   33   34   35   36   37   38   39   40   41   
42   43   44   45   46   47   48   49   50   51   52   53   54   55   56   57   58   59   60   61   62   63   64   65   66   67   68   69   70   71   72   73   74   75   76   77   78   79   80   
81   82   83   84   85   86   87   88   89   90   91   92   93   94   95   96   97   98   99   100   101   102   103   104   105   106   107   108   109   110   111   112   113   114   115   116   117   118   119   
120   121   122   123   124   125   126   127   128   129   130   131   132   133   134   135   136   137   138   139   140   141   142   143   144   145   146   147   148   149   150   151   152   153   154   155   156   157   158   
159   160   161   162   163   164   165   166   167   168   169   170   171   172   173   174   175   176   177   178   179   180   181   182   183   184   185   186   187   
Copyright 2009-2024 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей