ByBeer.info СТАТЬИ: «Аліварыя» прэзентавала ChapskyDay, які пройдзе у Менску 15-га жніўня.
Статья целиком   Табличный вид   Полный список

<<Предыдущая статья      Следующая статья>>   

Город: Мінск
2015-08-14 21:37:12

«Аліварыя» прэзентавала ChapskyDay, які пройдзе у Менску 15-га жніўня.

Учора для прэссы презентавалі “Трамвай Чапскага”, які 15-га жніўня будзе цэлы дзень ездзіць па маршруту нумар 10 у Менску. Гэты трамвай будзе даступны для ўсіх ахвочых. На любым прыпынку чалавек зможа зайсці і паглядзець старыя фатаграфіі, а таксама паслушаць аудыагід пра знакамітага беларускага мэра. Праграма святкавання ў гэтым годзе вельмі сціплая. Акрамя трамвая плануюцца толькі экскурсіі ў музей бровара, а таксама святкванне у барах.

Таму галоўнай мэтай прэзентацыі было паслухаць ідэі, якія есць у журналістаў, і паспрабаваць рэалізаваць іх ў наступным годзе. А ідэй, насамрэч, было вельмі шмат. Ад сувенірных цішотак, да паўнамаштабнага піўнога опэнэйра у сядзібе Станькава (сядзібе ў якой і жыў Чапскі). Ня гледзячы на тое, што прадстаўнікі Аліварыi казалі пра адсутнасць досведа арганізацыі такіх буйных святаў, мне асабіста здаецца, што той жа Грынфэст, які прайшоў у гэтым годзе - гэта амаль тое, што патрэбна ў плане досведа. Да таго ж досвед есць і ў партнераў па групе Карлсберг. На прошлым тыдні у Маскве прайшоў грандыозны DAS FEST пры падтрымцы Балтыкі. І мне здаецца, спецыялісты з Балтыкі з радасцю падзеляца з Аліварыяй сваім досведам.

Але нешта робіцца ўжо зараз. Спецыялістамі кампаніі быў распрацаваны сымбал свята. Гэта вусы чапскага. У форме вусоў распрацавана і закуска к піву “Чапсы”.  Гэта добры крок для папулярызацыі, але важна каб людзі, калі каштавалі гэтыя чапрсы, ведалі, што менавіта Чапскі стаў ініцыятарам запуска мінскай конкі, будоўлi першай электрастанцыі, арганізацыi тэлефонной сувязі, вадаправода, першага фантана і гэтак далей. Беларусі вельмі не хапае гістарычных героеў. І мэр, які зрабіў столькі шмат для свайго горада, з дапамогай добрай рэкламнай кампаніі можа стаць такім героем.

На сустрэчы шмат казалі пра Рыгу і пра тое, што галоўным ініцыятарам папулярызацыі Рыгі стаў прыватны авіяперавозчык AirBaltic. Што дзеля iх было важна, каб людзі ведалі, куды яны едуць. І мне здаецца, што калі у “Алiварыі” будзе жаданее, яны змогуць стаць турыстычным рухавіком для нашага горада і людзі са ўсіх краiн Еўропы і света будуць ехаць на Чапскі Дэй, як яны едуць на дзень Якабана ў Капенгаген, які арганізоўваецца па ініцыятыве кампаніі Carlsberg, уладальника “Аліварыі”.

А пакуль запрашаю асабіста ўсіх адсвяткаваць ChapskyDay 15-га жніўня ў трамвае, музэе і барах, каб падняць келіх добрага піва за графа Чапскага!

Падрабязней пра свята:  http://chapskyday.by/


Памылкі выпраўляла: @ChaikaNatallia

«Аліварыя» прэзентавала ChapskyDay, які пройдзе у Менску 15-га жніўня. align=











1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11   12   13   14   15   16   17   18   19   20   21   22   23   24   25   26   27   28   29   30   31   32   33   34   35   36   37   38   39   40   41   
42   43   44   45   46   47   48   49   50   51   52   53   54   55   56   57   58   59   60   61   62   63   64   65   66   67   68   69   70   71   72   73   74   75   76   77   78   79   80   
81   82   83   84   85   86   87   88   89   90   91   92   93   94   95   96   97   98   99   100   101   102   103   104   105   106   107   108   109   110   111   112   113   114   115   116   117   118   119   
120   121   122   123   124   125   126   127   128   129   130   131   132   133   134   135   136   137   138   139   140   141   142   143   144   145   146   147   148   149   150   151   152   153   154   155   156   157   158   
159   160   161   162   163   164   165   166   167   168   169   170   171   172   173   174   175   176   177   178   179   180   181   182   183   184   185   186   187   
Copyright 2009-2024 Ivan Leonchik admin@bybeer.info   RSS   twitter Группа вконтакте ЖЖ Beerman.By Рассылка новостей